Мікалаеўшчынскі ДС-СШ імя Якуба Коласа

« Февраль 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      
Декабрь
01

Ученическое самоуправление

Общая | Декабрь 01, 2016,11:48

Самакіраванне

 - прынцып арганізацыі жыццядзейнасці школьнага калектыву, які абазначае права і абавязкі яго членаў аналізаваць стан справаў школы, выпрацоўваць і прымаць рашэнні, якія тычацца розных бакоў жыцця школы, актыўна ўдзельнічаць ў іх рэалізацыі

Самакіраванне – самастойнасць у праяўленні ініцыятывы, прыняцці рашэння і яго самарэалізацыі ў інтарэсах калектыва

Дзіцячае самакіраванне – форма арганізацыі жыццядзейнасці калектыва, якая забяспечвае развіццё рашэння для дасягнення групавых мэт.

Сэнс вучнёўскага самакіравання заключаецца не ў кіраванні адных вучняў іншымі, а ў навучанні ўсіх дзяцей асновам дэмакратычных адносін ў грамадстве, у навучанні іх кіраваць сабою, сваім жыццём ў калектыве.

alt

 

ВУЧНЁЎСКАЕ САМАКІРАВАННЕ

  • ГЭТА ВУЧНЁЎСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ, СТВОРАНАЯ ВУЧНЯМІ ДЛЯ ВУЧНЯЎ, ЯКАЯ ПРАЯЎЛЯЕ ІНТАРЭСЫ ПЕРАД ШКОЛЬНАЙ АДМІНІСТРАЦЫЯЙ, БАЦЬКОЎСКІМ КАМІТЭТАМ.
  • ГЭТА АРГАНІЗАЦЫЯ ЎСІХ ВУЧНЯЎ ДАДЗЕНАЙ ШКОЛЫ.
  • СЯБРАМ АРГАНІЗАЦЫІ АЎТАМАТЫЧНА СТАНОВІЦЦА КОЖНЫ ВУЧАНЬ ШКОЛЫ.
  • ГЭТА АРГАНІЗАЦЫЯ, ЯКАЯ НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ПЕДАГАГІЧНАЙ РАДЫ, АДМІНІСТРАЦЫІ ШКОЛЫ, БАЦЬКОЎСКАГА КАМІТЭТА. КІРУЮЦЬ ГЭТАЙ АРГАНІЗАЦЫЯЙ САМІ ВУЧНІ.
  • ГЭТА АРГАНІЗАЦЫЯ, ЯКАЯ САМА ВЫРАШАЕ, ЧЫМ БУДЗЕ ЗАЙМАЦЦА, САМА ПЛАНУЕ СВАЮ ПРАЦУ, САМА РЭАЛІЗУЕ СВАЕ ПЛАНЫ.
  • ГЭТА АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАДСТАЎЛЯЕ ІНТАРЭСЫ ВУЧНЯЎ ШКОЛЫ.
  • ГЭТА ДЭМАКРАТЫЧНЫ ОРГАН. ВУЧНІ САМАСТОЙНА І ВОЛЬНА ВЫБІРАЮЦЬ КІРУЮЧЫЯ ОРГАНЫ.
  • АДНА З АСНОЎНЫХ ЗАДАЧ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ – АБАРОНА ПРАВОЎ ВУЧНЯ

 

АРГАНІЗАЦЫЯ САМАКІРАВАННЯ:

- вучыць дзяцей уменню кіраваць і падпарадкоўваць;

- вучыць быць патрабавальным, аб’ектыўным, самастойным;

- садзейнічае выхаванню пачуцця адказнасці і калектывізму;

- выпрацоўвае правільныя адносіны да крытыкі;

- стварае ўмовы для праяўлення і развіцця здольнасцей кожнага вучня;

- дае магчымасць якасна і выразна арганізоўваць работу ў школе

Самакіраванне – спецыфічная арганізацыя калектыўнай дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца самаразвіццё асобы.

alt

Прынцып структуры: гібкасць, варыятыўнасць, улік перыядычнай справаздачнасці, зменнасць актыву, непрарыўнасць і сістэматычнасць, спецыфіка, традыцыі калектыва, узаемадзеянне ўсіх органаў і камісій

alt

 

Прыкметы вучнёўскага самакіравання

  • самастойнасць у прыняцці рашэння;
  • калектыўнасць ў прыняцці рашэнняў і арганізацыі жыццядзейнасці дзіцячага аб’яднання;
  • ініцыятыва вучняў ў правядзенні спраў, пастаноўцы праблем;
  • адзінства слова і справы;
  • дзейнасць органаў самакіравання;
  • крытычнасць членаў калектыва, патрабавальнасць да сябе і іншых.

 

ПРАВЫ  ШКОЛЬНІКАЎ Ў АРГАНІЗАЦЫІ САМАКІРАВАННЯ

- выбіраць і быць выбраным ў органы вучнёўскага самакіравання класа, школы;

- удзельнічаць у рабоце вучнёўскага самакіравання;

- уносіць прапановы па паляпшэнні работы школы;

- удзельнічаць ў абмеркаванні і распрацоўцы дакументаў, матэрыялаў па самакіраванні;

- свабодна выказваць і адстойваць сваю думку;

- прадстаўляць вучнёўскі калектыў у грамадскіх аб’яднаннях;

- у выпадку неабходнасці звяртацца па дапамогу ў органы вучнёўскага самакіравання, да старэйшых таварышаў;

- выступаць з крытыкай і самакрытыкай;

- удзельнічаць у разглядзе пытанняў заахвочвання і пакарання вучняў;

- прысутнічаць на паседжаннях, педсавета (пры разглядзе пытанняў, якія ўваходзяць ў кампетэнцыю вучняў), на Савеце прафілактыкі;

- права выбіраць від дзейнасці, дзейнічаць самастойна;

- весці самастойны пошук ў пазнаваўчай дзейнасці;

- звяртацца пры ўзнікненні канфліктных сітуацый па дапамогу ў вучкам

 

АБАВЯЗКІ ШКОЛЬНІКАЎ Ў АРГАНІЗАЦЫІ ВУЧНЁЎСКАГА САМАКІРАВАННЯ

- творча падыходзіць да сваіх абавязкаў;

- актыўна удзельнічаць ў падрыхтоўцы, правядзенні і распрацоўцы рашэнняў агульных сходаў класа, школы, гурткоў;

- несці асабістую адказнасць за работу свайго класа, школы;

- развіваць самастойнасць малодшых школьнікаў;

- даваць справаздачу перад вышэйшым органам вучкама за даручаную справу.

 

Уключэнне дзяцей у вучнёўскае самакіраванне:

    Сітуацыя дабраахвотнасці;

    Разуменне важнасці і значымасці работы;

    Адказнасць за вынік;

    Поўны давер з боку вучняў;

    Падрыхтаванасць вучняў да работы

 

alt

Вучэбная камісія

Склад:

Старшыня

Члены

     Вучэбная камісія

-  вядзе ўлік і назіранне за ходам паспяховасці,

-  арганізуе ўзаемадапамогу вучняў у выпадках неабходнасці,

-  прымае меры да стварэння цвёрдай грамадскай думкі ў асяродку вучняў у адносінах да вучобы:

-  сочыць за наведваннем вучнямі гурткоў, дапамагае ў арганізацыі тэматычных і прадметных вечарын, правядзенні лекторыяў па навуковых пытаннях;

-  праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы па барацьбе за паспяховасць (агляд сшыткаў, выпуск бюлетэняў, рэйды і інш.)

-  дапамагае ў арганізацыі школьных алімпіяд;

-  арганізуе Дні самакіравання

 

Культурна-масавая камісія

Склад:

Старшыня

Члены

     Культурна-масавая камісія

-  кіруе правядзеннем масавых мерапрыемстваў сярод вучняў: паміж класамі даручэнні па падрыхтоўцы гэтых мерапрыемстваў;

- арганізуе афармленне школы да святаў, нясе адказнасць за праверку праграмы мастацкай часткі і забаўляльнай праграмы;

- выяўляе пажаданні вучняў аб культпаходах і экскурсіях і арганізоўвае іх, вядзе ўлік адпаведнай работы;

- выяўляе пажаданні вучняў па арганізацыі мастацкіх гурткоў;

- арганізуе работу бібліятэчнага актыва;

- арганізуе праывядзенне конкурса юных талентаў;

- арганізуе дзяжурства вучняў на дыскатэках

 

Камісія дысцыпліны і парадку

Склад:

Старшыня

Члены

     Камісія дысцыпліны і парадку

- сочыць за выкананнем вучнямі школы сваіх правоў і абавязкаў;

- сочыць за паводзінамі вучняў, якія стаяць на ўнутрышкольным уліку і ўліку ў ІСН;

- арганізуе прафілактычныя заняткі;

- кантралюе дзейнасць Камісіі па барацьбе з курэннем;

- узаемадзейнічае з праваахоўчымі органамі;

- кантралюе арганізацыю дзяжурства па школе

 

Санітарна-гігіенічная камісія

Склад:

Старшыня

Члены

     Санітарна-гігіенічная камісія

- сочыць за выкананнем распарадку аб рэжыме дня школьніка;

- кантралюе выкананне вучнямі палажэнне аб школьным адзенні;

- сочыць за санітаным станам школьных кабінетаў;

- кантралюе дзейнасць класных санпастоў;

- арганізуе ўборку школьнай тэрыторыі;

- кантралюе стан графікаў дзяжурстваў па кабінетах і школе

 

Камісія па працы

Склад:

Старшыня

Члены

     Камісія па працы

- арганізуе дзейнасць школьных “заўхозаў”;

- кіруе дробным рамонтам маёмасці;

- арганізуе дапамогу вучняў у рамонце вучэбных дапаможнікаў і кніг;

- арганізуе работу па прышкольным участку;

- арганізуе правядзенне суботнікаў;

араганізуе вучняў для дапамогі ў разнастайных гаспадарчых работах.

alt

 


 

altВ школе создано ученическое самоуправление с целью формирования высокоморальной, творческой, активной личности. Работают комиссии: учебная, культурно-массовая, санитарно-гигиеническая, дисциплины и порядка.

В школе действуют детские общественные организации «БРПО» и «БРСМ». Членами «БРПО» является 40 учеников школы, членами «БРСМ»-3.

В школе создан литературно-краеведческий музей «Спадчынны куток».

 

МОЛОДЁЖЬ. ТАЛАНТ. УСПЕХ.

МЫ - МАЛАДЫЯ І ЭНЭРГІЧНЫЯ

Маладосць і юнацтва – самы шчаслівы ўзрост у жыцці чалавека. Мы зараз менавіта ў такім узросце, калі ўсё яшчэ наперадзе, калі лёгка б’ецца сэрца і верыцца, што ўсё жыццё будзе поўна пабед і здзяйсненняў. Мы – піянеры дружыны імя Якуба Коласа ДУА “Мікалаеўшчынская СШ імя Якуба Коласа” не толькі вучымся, але жывём актыўным і цікавым жыццём. А дапамагае нам у гэтым удзел у рабоце школьнага самакіравання. Мы – маладыя і энергічныя, творчыя і арганізаваныя. Разам – нам весялей, разам – мы сіла. У кожнага члена вучкама ёсць свае ідэі, свае творчыя планы і задумкі і рэалізуем мы іх разам са сваімі аднадумцамі.  

alt

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МЫ –ТАЛЕНАВІТЫЯ І АКТЫЎНЫЯ

 

Члены нашай арганізацыі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых конкурсаў, школьных алімпіяд, наведваюць гурток “Маладыя каласкі”.

 

Вяртанне Якуба Коласа на родную зямлю

 

Паэт аглядвае мясціны,

Спакутаваныя вайной.

Прайшоў па вузенькай сцяжыне,

З цяжкою думаю адной.

“Каму спатрэбілася гэта –

Таптаць у полі жытні колас?”

Вярэдзіць боль душу паэта,

“За што? Навошта?” – думаў Колас.

“Няўжо не думаў чалавеча,

Прынёсшы боль зямлі, прыродзе

І ўсяму люду, што не вечна

Злу лютаваць. Час жыць у згодзе”.

Аглядвае зямельку Колас,

І цешыцца, што гоіць раны

Такі суцешны, любы голас

Зямлі, з якою знітаваны.

Ганна Камароўская,

удзельніца раённага конкурсу

юных літаратараў,

вучаніца 9 класа, 2012 г.

alt

altФото 2,3.

МЫ ЗАХОЎВАЕМ ТРАДЫЦЫІ

 

Прыярытэтным накірункам работы нашай арганізацыі з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Мы займаемся добраўпарадкаваннем помнікаў, якія размешчаны на тэрыторыі мікрараёна школы, даглядаем магілы продкаў Нашага славутага земляка Якуба Коласа, аказваем шэфскую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам педагагічнай працы, ладзім сустрэчы з жыхарамі Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, прымаем актыўны ўдзел у калядных акцыях для дзяцей сацыяльнага прытулку “Верас”. Добрай традыцыяй стала правядзенне акцыі “Ветэран жыве побач”, “Дзякуй за Перамогу”, “Чысты двор” і інш. Паходы і экскурсіі па родным мясцінам сталі неад’емнай часткай часткай нашага жыцця.

alt

alt

alt

alt

alt

 

МЫ – ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

 

Не застаюцца без увагі нашай арганізацыі пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, фарміравання здаровага ладу жыцця і арганізацыі вольнага часу. Мы лічым, што кожны з нас можа знайсці сабе занятак па душы і разам са сваімі аднадумцамі дабіцца лепшых вынікаў тады, калі мы ўсе разам чым па адным. Найбольш распаўсюджанай формай спартыўнай дзейнасці ў пазаўрочны час з’яўляюцца спаборніцтвы. Асаблівай папулярнасцб карыстаюцца ўнутрышкольныя спаборніцтвы па валейболу, баскетболу. Акрамя таго члены нашай арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у раённых спартыўных мерапрыемствах.

alt

Фото 11

 

МЫ – ПАСПЯХОВЫЯ

 

Піянеры дружыны  прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыем-ствах. Трэба адзначыць выніковасць работы. У раённым конкурсе “Піянер-года” дружына заняла ІІІ месца, першае месца ў раённым конкурсе-аглядзе   піянерскіх дружын, ІІ месца ў конкурсе “Дуэт –лідэр”. Такая актыўнасць была адзначана на раённым  свяце, прысвечаным Дню піянескай дружбы.

Калі табе падабаецца быць наперадзе, калі ты любіш тварыць і ўдзельнічаць у жыцці школы праз самакіраванне і, наканец, калі табе не ўсё роўна якім будзе заўтрашні дзень, то наша арганіазцыя для цябе!

Мы – не толькі сучаснае. Мы – будучае.

Фото 12.

 

Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)

Поиск
Меню
  • Главная
  • О школе
  • Родителям
  • Выпускникам
  • Шестой школьный день
  • Ученикам
    • Профориентация
  • Учительская
  • Попечительский совет
  • Детский сад
    • Родителям
  • Альбомы
  • Наши достижения
  • Ученическое самоуправление
  • Одно окно
  • Год малой родины
  • Безопасное детство
  • Здоровый образ жизни
  • Организация образовательного процесса
  • Профориентация
  • Каникулы
  • Контактная информация
Последние...
  • Как прекрасен этот мир
  • Внимание: изменения в оплате за пользование учебниками в 2018/2019
  • К началу 2018/2019 учебного года
  • Коллекция одежды делового стиля для учащихся учреждений общего среднего образования
  • Год малой родины
Апытанні
Разделы
  • Новости [73]
  • Общая [25]
Архивы
  • Сентябрь 2018 [1]
  • Август 2018 [2]
  • Июль 2018 [1]
  • Март 2018 [1]
  • Февраль 2018 [3]
  • Декабрь 2017 [9]
  • Ноябрь 2017 [4]
  • Май 2017 [1]
  • Апрель 2017 [4]
  • Февраль 2017 [5]
  • Январь 2017 [8]
  • Декабрь 2016 [10]
  • Ноябрь 2016 [3]
  • Октябрь 2016 [2]
  • Апрель 2016 [1]
  • Октябрь 2015 [1]
  • Май 2015 [5]
  • Апрель 2015 [2]
  • Январь 2015 [4]
  • Декабрь 2014 [1]
  • Ноябрь 2014 [3]
  • Июнь 2014 [7]
  • Май 2014 [1]
  • Апрель 2014 [2]
  • Март 2014 [2]
  • Февраль 2014 [4]
  • Январь 2014 [1]
  • Декабрь 2013 [2]
  • Май 2013 [1]
  • Май 2012 [2]
  • Апрель 2012 [1]
  • Март 2012 [3]
Друзья проекта
Общая
Экспорт новостей
  • RSS 0.90
  • RSS 1.0
  • RSS 2.0
  • Atom
Інтэрнэт-рэсурсы
 

Разработка и поддержка:
УП «Минская волна»

© 2012. ГУО «Николаевщинская средняя школа им.Якуба Коласа».
Все права защищены.

При использовании материалов сайта гиперсылка на главную страницу сайта обязательна.
Управление